РУ БЕ EN

Цели и задачи учреждения

Мэты і задачы дзейнасці ўстановы адукацыі на 2023/2024 навучальны год

У мэтах далейшага ўдасканалення дзейнасці, неабходна працаваць над рашэннем наступных задач:

Павышаць якасць адукацыі  праз:

якасць прадметнага выкладання за кошт эфектыўнага выкарыстання падтрымліваючых і стымулюючых заняткаў;

аб’ектыўную ацэнку якасці адукацыі па вучэбных прадметах у адпаведнасці з асноўнымі патрабаваннямі да вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў;

стварэння адпаведных умоў для аказання карэкцыйна-педагагічнай дапамогі дзецям з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця;

Павышаць эфектыўнасць сацыяльнай, ідэалагічнай і выхаваўчай работы праз:

актыўныя формы работы, якія будуць садзейнічаць ідэалагічнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, выхаванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў;

актывізацыю турысцка-экскурсійнай работы з навучэнцамі з улікам прынцыпу тэрытарыяльнай даступнасці;

мэтанакіраваную работу па фарміраванні ў вучняў уменняў аналізаваць інфармацыю пра сацыяльныя з’явы і працэсы, весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства, у тым ліку праз рэалізацыю інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” (“ШАГ”) для V–VII, VIII–IХ класаў;

выкарыстанне выхаваўчага патэнцыялу ўрокаў;

удасканаленне  інфармацыйна-тлумачальнай работы з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх па азнаямленні іх са зменамі ў заканадаўстве Рэспублікі Беларусь (абнаўленні, унесеныя ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія пачалі дзейнічаць з 1 сакавіка 2021).

 

Стварыць умовы для захавання і ўмацавання здароўя дзяцей праз:

стварэнне бяспечных і здароўезберагаючых умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу;

эфектыўнае ўзаемадзеянне з сям’ёй шляхам правядзення  інфармацыйна-тлумачальнай работы па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, прафілактыкі траўматызму, шкодных звычак, інтэрнэт-залежнасці, залежнасці ад гаджэтаў і іншых відаў залежнасцей;

актыўны ўдзел у праекце “Школа - тэрыторыя здароўя”.

 

Павышаць узровень прафесійных кампетэнцый педагогаў праз:

засваенне навукова-метадычных і псіхалагічных прынцыпаў арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці;

актыўны ўдзел у самаадукацыйнай дзейнасці, конкурсах прафесійнага майстэрства;

укараненне воблачных тэхналогій у змест метадычнай работы і адукацыйны працэс.

 

Умацоўваць  матэрыяльна-тэхнічную базу праз:

забеспячэнне выканання  ўстаноўленага задання па эканоміі ПЭР;

правядзенне мэтанакіраванай работы па прыцягненні пазабюджэтных крыніц і інвестыцый.

У дашкольнай адукацыі:

удасканаленне якасці адукацыйнага працэсу за кошт забеспячэння сучаснымі сродкамі навучання і вучэбнымі выданнямі, укаранення ў педагагічную практыку сучасных адукацыйных тэхналогій;

сістэмную працу па захаванню і ўмацаванню здароўя выхаванцаў праз міжведамаснае ўзаемадзеянне з установай захавання здароўя, прафілактыцы траўматызму дзяцей, забеспячэнню бяспечных умоў арганізацыі адукацыйнага працэсу і знаходжання дзяцей ва ўстановах дашкольнай адукацыі;

стварэнне ўмоў, якія забяспечваюць псіхалагічную бяспеку, накіраваную на абарону выхаванцаў ад негатыўных уздзеянняў і прагназаванне магчымых пагроз з мэтай папярэджання парушэнняў у станаўленні іх асобы.

Интернет-ресурсы: