РУ БЕ EN

Условия приёма

Прыём асоб для атрымання дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці свабодных месцаў і на падставе:

  • заявы законнага прадстаўніка выхаванца;
  • накіравання ва ўстанову адукацыі, выдадзенага аддзелам адукацыі Бераставіцкага райвыканкама;
  • медыцынскай даведкі аб стане здароўя;
  • заключэння дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (для груп інтэграванага навучання і выхавання).

Камплектаванне груп і перавод выхаванцаў з адной групы ў другую ажыццяўляецца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня) на падставе загаду дырэктара ўстановы адукацыі.

Накіраванне ва ўстанову адукацыі выдаецца ў службе "Адно акно" па адрасе: г.п. Вялікая Бераставіца, пл. Ратушная 1, 1-ы паверх, кабінет №1, тэл. 2-22-62.

Для атрымання накіравання законнаму прадстаўніку выхаванца неабходна прад’явіць:

  • пашпарт;
  • пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці;
  • медыцынскую даведку аб стане здароўя.

 

  Прыём асобы для атрымання агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляецца на падставе:

  • заявы асобы пры прад'яўленнi ёю пасведчання аб нараджэннi або дакумента, якi сведчыць пра асобу;
  • медыцынскай даведкi аб стане здароўя.

Ад iмя непаўналетняга заява можа быць пададзена яго законным прадстаўнiком.

У адпаведнасці з артыкулам 151 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі прыём (залічэнне) асоб ва ўстанову адукацыі для засваення зместу адукацыйнай праграммы пачатковай адукацыі ажыццяўляецца па дасягненні гэтымі асобамі на пачатак навучальнага года ўзросту шасці гадоў або па жаданні аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы з больш позняга ўзросту. Па заяве аднаго з законных прадстаўнікоў непаўналетняй асобы калі ёсць рашэнне педагагічнага савета дапускаецца прыём (залічэнне) у I клас асобы, якой шэсць гадоў спаўняецца ў бягучым календарным годзе.

Перавод, адлічэнне навучэнцаў, аднаўленне адукацыйных зносін (для вучняў) ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Палажэннем аб установе дашкольнай адукацыі і Інструцыяй аб парадку пераводу, аднаўлення адукацыйных зносін і адлічэння вучняў, якія атрымліваюць агульную сярэднюю адукацыю, зацверджанымі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. 

Интернет-ресурсы: